Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бульбяна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Сталовая, закусачная, у меню якой пераважаюць стравы з бульбы.

бульбя́нік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, зб. Націнне бульбы.

Б. пажоўк.

2. -а. Аладка з дранай сырой бульбы; дранік.

Напячы бульбянікаў.

3. -а. Той, хто вельмі любіць бульбяныя стравы (разм.).

бульбя́нішча, -а, н.

Поле, на якім расла бульба.

бульва́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шырокая алея пасярод гарадской вуліцы або ўздоўж набярэжнай.

Прыморскі б.

|| прым. бульва́рны, -ая, -ае.

бульва́рны, -ая, -ае.

1. гл. бульвар.

2. перан. Разлічаны на абывацельскія, мяшчанскія густы.

Б. раман.

Бульварная літаратура.

Бульварная прэса.

|| наз. бульва́ршчына, -ы, ж. (да 2 знач.).

бульдазеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто працуе на бульдозеры.

бульдо́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Сабака з вялікай кароткай мордай, шырокімі грудзямі, кароткімі лапамі.

|| прым. бульдо́жы, -ая, -ае.

Бульдожая хватка.

бульдо́зер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для земляных работ.

|| прым. бульдо́зерны, -ая, -ае.

бу́лькат, -у, М -каце, м.

Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады.

бульката́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ко́ча; незак.

1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць).

Булькоча горная рака.

2. безас. Утвараць глухія перарывістыя гукі пры захворванні горла, грудзей.

У горле булькоча.

|| наз. бульката́нне, -я, н.