Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой.

Артысты разыграліся.

2. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні.

Апетыт разыграўся.

3. Адбыцца, здарыцца.

Пад раніцу разыгралася бітва.

|| незак. разы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).

Р. квартэт.

Р. ролю.

2. што. Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.

3. што. Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.

Р. дзесяць выйгрышаў.

4. каго (што). Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).

Р. таварыша.

|| незак. разы́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ро́зыгрыш, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

разы́нкі, -нак, адз. разы́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Сушаныя ягады вінаграду.

Пірог з разынкамі.

|| прым. разы́нкавы, -ая, -ае.

разысці́ся, разыду́ся, разы́дзешся, разы́дзецца; разышо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; разыдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці ў розныя бакі, розныя месцы.

Госці разышліся.

2. Ідучы насустрач, не сустрэцца; размінуцца.

Р. ў цемры.

3. з кім. Спыніць якія-н. сувязі, знаёмства з кім-н.; парваць адносіны.

Сябры разышліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’ехацца, рассунуцца ў бакі.

Р. па швах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца распраданым, раскупленым.

Усе выданні разышліся.

6. (1і² ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца, расплыцца на паверхні чаго-н., у чым-н.

Пах разышоўся па пакоі.

7. Пашырыцца, стаць вядомым.

Чуткі разышліся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.).

Паступова рассеяцца, знікнуць.

Дым разышоўся.

Хмары разышліся.

9. Прывыкнуць да хады; перастаць адчуваць стому ад хады.

10. Набыць большую скорасць у руху (разм.).

Няма дзе разысціся.

11. перан. Дайсці да крайняй ступені ў якіх-н. дзеяннях, у праяўленні чаго-н.; моцна ўзбудзіцца.

Дзеці разышліся, не суняць.

|| незак. разыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. разыхо́джанне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і разыхо́д, -у, М -дзе (да 1 знач.).

разьба́, -ы́, ж.

1. гл. рэзаць.

2. Узор, малюнак, выразаны на цвёрдых матэрыялах.

Р. па дрэве.

Мастацкая р.

3. Вінтавая нарэзка.

|| прым. разьбя́рны, -ая, -ае і разьбо́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Разьбярны інструмент.

Разьбовае кальцо.

разьблёны, -ая, -ае.

Тое, што і разны (у 2 знач.).

Разьблёныя ліштвы акон.

разьбя́ны, -ая, -ае.

Тое, што і разны (у 2 знач.).

Разьбяныя аканіцы.

разьбя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Майстар па мастацкай разьбе (у 2 знач.).

2. Скульптар (уст.).

|| прым. разьбя́рскі, -ая, -ае.

Разьбярскае майстэрства.

разьбя́рства, -а, н.

Разьбярская справа.

разьбя́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Займацца мастацкай разьбой.