Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Нанесці рысункі, узоры (звычайна алоўкам, пяром) на што-н.; распісаць.

2. перан. Прадставіць у якім-н. выглядзе; размаляваць (разм.).

Р. гультая ў газеце.

|| незак. разрысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разрысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і разрысо́ўванне, -я, н.

разры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. провада.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

разрыўны́, -а́я, -о́е.

Які разрываецца ад удару.

Разрыўная куля.

Р. зарад.

разрыхле́нне гл. рыхліць.

разрыхлі́ць гл. рыхліць.

разрыхля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Машына, апарат для рыхлення, разрыхлення чаго-н.

2. Рэчыва, якое надае чаму-н. рыхласць, порыстасць.

разрыхля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

Тое, што і рыхліць.

Р. глебу.

разры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць.

Р. двор.

|| незак. разрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

разрэгулява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лю́ецца; зак.

Страціць рэгуліроўку, выйсці з рабочага стану.

Станок разрэгуляваўся.

разрэ́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

1. Стаць рэдкім (у 2 знач.), радзейшым, утварыўшы прамежкі.

Пасевы разрэдзіліся.

2. Стаць менш шчыльным, менш густым.

Змрок разрэдзіўся.

|| незак. разрэ́джвацца, -аецца.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.