Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стаметро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

У спорце: дыстанцыя ў сто метраў.

стамі́цца гл. таміцца.

стамі́ць, стамлю́, сто́міш, сто́міць; сто́млены; зак., каго (што).

Давесці да стомленасці; замарыць.

Доўгае падарожжа вельмі стаміла.

|| незак. стамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

стамле́нне, -я, н.

Страта сіл; зморанасць, стома.

Адчуць с.

стамля́льнасць, -і, ж.

Схільнасць арганізма стамляцца.

Хуткая с. арганізма.

стамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

Тое, што і таміцца (у 1 знач.).

стан¹, -у, м.

Форма тулава, постаць чалавека.

Стройны с.

стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Лагер, месца стаянкі.

Рыбацкі с.

2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.

Варожы с.

3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.

4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).

Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.

|| прым. станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).

стан³, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікая машына або сістэма машын для атрымання буйных металічных вырабаў.

Пракатны с.

2. Спецыяльны камплект вырабаў з дрэва.

С. колаў.

стан⁴, -у, м.

У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае розныя адносіны паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння.

Залежны с.

Незалежны с.

|| прым. ста́навы, -ая,-ае.