Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ру́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і дула.

Р. вінтоўкі.

|| прым. ру́льны, -ая, -ае.

рулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. Кіраваць рулём; кіраваць рухам чаго-н. (лодкі, санак і пад.).

Р. да ангара.

2. Пра самалёт: коцячыся па зямлі, накіроўвацца куды-н.

|| зак. вы́руляваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -ляваны.

|| наз. рулява́нне, -я, н.

рулявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. руль.

2. у знач. наз. рулявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. На судне: чалавек, які кіруе рулём, а таксама спецыяліст, які рэгулюе кіраванне рулём.

Гэты чалавек — наш р. (перан.: вядзе нас наперад).

|| ж. рулява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.

рум, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.

Вывезці лес на р.

румб, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дзяленне на крузе компаса, якое адпавядае ​1/32 частцы акружнасці гарызонту.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

ру́мба, -ы, ж.

Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

ру́мза, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, -ай (-аю), ж., мн. -ы, румз і -аў (разм., неадабр.).

Чалавек, які многа і часта плача; плакса.

ру́мзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).

Часта і надакучліва плакаць.

|| наз. ру́мзанне, -я, н.

румы́ны, -аў, адз.ы́н, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Румыніі.

|| ж. румы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. румы́нскі, -ая, -ае.

румя́насць гл. румяны¹.