Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ру́пар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку.

Гаварыць у р.

2. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы.

З рупара даносілася музыка.

3. перан., чаго. Распаўсюджвальнік чыіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

Р. чужых ідэй.

|| прым. ру́парны, -ая, -ае (да 1 знач.).

ру́пець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -піць; незак.

1. безас., каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што-н.; хацецца; карцець.

Мне рупіла хутчэй пра ўсё даведацца.

2. Турбаваць, не даваць спакою.

Яго ўвесь час рупіць сям ’я і гаспадарка.

ру́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; незак.

1. Клапаціцца, непакоіцца пра каго-, што-н.

Р. пра сям’ю.

2. безас. Хацецца.

Мне ўсё рупіцца паехаць туды.

|| зак. пару́піцца, -плюся, -пішся, -піцца.

ру́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

Грашовая адзінка ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.

|| прым. ру́піевы, -ая, -ае.

руплі́вы, -ая, -ае.

Які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны; клапатлівы, старанны.

Р. чалавек.

Руплівая праца.

|| наз. руплі́васць, -і, ж.

ру́пны, -ая, -ае.

Тое, што і руплівы.

Р. гаспадар.

|| наз. ру́пнасць, -і, ж.