руйнава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; незак.
Ператварацца ў руіны (у 1 знач.), разбурацца.
Замак руйнуецца.
Руйнаваліся старадаўнія звычаі (перан.: знішчаліся).
руйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., што.
Ператвараць у руіны (у 1 знач.), разбураць.
Вораг руйнаваў гарады.
|| наз. руйнава́нне, -я, н.