Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

руса...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з русым, напр.: русабароды, русавалосы, русакосы.

русавало́сы, -ая, -ае.

3 русымі валасамі.

Р. хлопец.

|| наз. русавало́сасць, -і, ж.

руса́вы, -ая, -ае.

Тое, што і русявы.

|| наз. руса́васць, -і, ж.

руса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Шэры заяц, які захоўвае аднолькавую афарбоўку зімой і летам.

|| прым. русако́вы, -ая, -ае.

руса́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

У народных павер’ях — істота ў выглядзе аголенай жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце.

|| памянш.-ласк. руса́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. руса́лчын, -а.

русі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Слова ці моўны зварот, запазычаныя якой-н. мовай з рускай або ўтвораныя па рускамоўным узоры.

русі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вучоны — спецыяліст па русістыцы.

|| ж. русі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. русі́сцкі, -ая, -ае.

русі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць рускую мову, літаратуру і культуру.

ру́скі¹, -ага, м.

Нацыянальны танец рускіх, а таксама музыка да гэтага танца.

Танцаваць рускага.

ру́скі² гл. рускія.