Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

руда́, -ы́, ДМ рудзе́, мн. ру́ды, руд, ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злучэнні.

Жалезная р.

|| прым. ру́дны, -ая, -ае.

Рудныя горы.

рудава́ты, -ая, -ае.

Трохі руды, не зусім руды.

Рудаватыя капялюшыкі грыбоў.

рудаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Судна, прызначанае для перавозкі руды і каменнага вугалю.

|| прым. рудаво́зны, -ая, -ае.

рудано́сны, -ая, -ае.

3 залежамі руды.

Р. пласт.

|| наз. рудано́снасць, -і, ж.

руда-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) руды, з рудым адценнем, напр.: руда-жоўты, руда-чорны, руда-чырвоны;

2) руды, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: руда-ружовы, руда-шэры.

рудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца рудым, рудзейшым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. рудое).

|| зак. зрудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і парудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

рудні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Горнапрамысловае прадпрыемства для здабычы руды, карысных выкапняў.

Уранавыя руднікі.

|| прым. рудніко́вы, -ая, -ае.

Рудніковае мацаванне.

ру́дны гл. руда.

руды́, -а́я, -о́е.

Рыжа-карычневы.

Рудая вавёрка.

рудыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган арганізма, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Астатак, рэшткі якой-н. з’явы (кніжн.).

|| прым. рудымента́рны, -ая, -ае.