Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рунду́к, -а́, мн. -о́ў, м.

Металічны сундук у карабельным памяшканні.

|| прым. рунду́чны, -ая, -ае.

руне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).

Рунее жыта.

руно́, -а́, н. (спец.).

Шэрсць авечкі.

Тонкае р.

Залатое р. (перан.: пра багацце; кніжн. [паводле старажытнага міфа пра герояў, якія ажыццявілі падарожжа ў Калхіду ў пошуках залатога руна чароўнага барана]).

|| прым. ру́нны, -ая, -ае.

ру́ны, рун, адз. ру́на, -ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны пераважна скандынаваў, якія захаваліся ў надпісах на камянях, зброі і іншых прадметах.

2. Старадаўнія народныя эпічныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

|| прым. руні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рунічнае пісьмо.

рунь, -і, ж.

Усходы, пасевы азімых культур.

Жытнёвая р.

|| прым. ру́невы, -ая, -ае.