Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рум, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.

Вывезці лес на р.

румб, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дзяленне на крузе компаса, якое адпавядае ​1/32 частцы акружнасці гарызонту.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

ру́мба, -ы, ж.

Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

ру́мза, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, -ай (-аю), ж., мн. -ы, румз і -аў (разм., неадабр.).

Чалавек, які многа і часта плача; плакса.

ру́мзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).

Часта і надакучліва плакаць.

|| наз. ру́мзанне, -я, н.

румы́ны, -аў, адз.ы́н, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Румыніі.

|| ж. румы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. румы́нскі, -ая, -ае.

румя́насць гл. румяны¹.

румя́нец, -нцу, м.

Ружовы ці яркачырвоны колер твару, шчок.

Здаровы р.

румяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца румяным, чырванець.

Румянеюць шчокі.

румя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак.

1. гл. румяніць.

2. Пакрывацца румянцам.

Шчокі румяняцца на марозе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прапякаючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарынкай.

Пірог пачаў р.

|| зак. зарумя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.