рулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. Кіраваць рулём; кіраваць рухам чаго-н. (лодкі, санак і пад.).

Р. да ангара.

2. Пра самалёт: коцячыся па зямлі, накіроўвацца куды-н.

|| зак. вы́руляваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -ляваны.

|| наз. рулява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)