Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радыётэлегра́ф, -а, м.

Сістэма сувязі для перадачы і прыёму тэлеграфных паведамленняў з дапамогай радыёхваль.

|| прым. радыётэлегра́фны, -ая, -ае.

радыётэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сродак сувязі для перадачы і прыёму моўных паведамленняў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыётэлефо́нны, -ая, -ае.

радыётэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.

радыётэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты і радыёхвалях.

2. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення высокачастотных электрамагнітных ваганняў.

|| прым. радыётэхні́чны, -ая, -ае.

радыёфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Абсталяваць (абсталёўваць) што-н. устаноўкамі для прыёму і перадачы па радыё.

|| наз. радыёфіка́цыя, -і, ж.

радыёхва́ля, -і, мн. -і, -ва́ль, ж.

Электрамагнітная хваля, якая выкарыстоўваецца для перадачы сігналаў на адлегласць без правадоў.

|| прым. радыёхва́левы, -ая, -ае.

радыёэлектро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая развілася з радыётэхнікі і электронікі.

радыёэлектро́нны, -ая, -ае.

Які выкарыстоўвае для ўзбуджэння або ўзмацнення радыёхваль электронныя з’явы ў газах або цвёрдых целах.

Радыёэлектронныя прыборы.

ра́дый, -ю, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы бліскучы метал, які мае радыеактыўныя ўласцівасці.

|| прым. ра́дыевы, -ая, -ае.

радыка́л¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік радыкалізму (у 1 знач.), член радыкальнай партыі.

2. Прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў.

Р. у навуцы.