Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пірамі́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -мі́д, ж.

1. Мнагаграннік, асновай якога з’яўляецца многавугольнік, а астатнія грані — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.

2. Вялікае каменнае збудаванне такой формы — грабніца фараонаў у Старажытным Егіпце.

3. Група складзеных прадметаў, якая мае шырокую аснову і звужаецца ўверсе.

Вінтоўкі ў пірамідзе.

4. Гімнастычная або акрабатычная фігура ў форме піраміды з групы людзей.

5. Станок для захоўвання вінтовак (спец.).

6. Гульня на більярдзе, пры якой шары складваюцца ў выглядзе трохвугольніка і пры дапамозе кія ўдарным шаром разбіваюцца і заганяюцца ў лузы.

|| прым. пірамі́дны, -ая, -ае.

піраміда́льны, -ая, -ае.

Які мае форму піраміды (у 1 знач.).

Пірамідальная таполя (з каронай, якая звужаецца ўверсе).

піра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Марскі разбойнік.

2. перан. Пра варожых лётчыкаў, якія робяць налёты на мірныя гарады і вёскі.

3. Пра ўгоншчыкаў самалётаў.

Паветраныя піраты.

4. перан. Пра таго, хто выкарыстоўвае што-н. з парушэннем аўтарскіх правоў.

|| прым. піра́цкі, -ая, -ае.

Пірацкая копія камп’ютарнай праграмы.

піратэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па піратэхніцы.

піратэ́хніка,-і,ДМ -ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

|| прым. піратэхні́чны, -ая, -ае.

пі́раў,

У выразе: пірава перамога (кніжн.) — перамога, якая дасягаецца цаной вялікіх ахвяр [ад імя эпірскага цара Піра, які перамог рымлян].

піра́цтва, -а, н.

Занятак піратаў, марскі разбой.

піро́г, -рага́, мн. -рагі́, -раго́ў, м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

П. з грыбамі.

|| памянш. піражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.; прым. піражко́вы, -ая, -ае.

Піражковае цеста.

|| прым. піро́жны, -ая, -ае.

піро́жнае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмам, салодкай начынкай.

Бісквітнае п.

піро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Той, хто пячэ або прадае пірагі.

|| ж. піро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.