Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўто́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Другі дзень тыдня.

|| прым. аўто́ркавы, -ая, -ае.

аўтса́йдар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месц і не маюць шанцаў на перамогу.

2. перан. Той, хто адстае ад іншых у якой-н. справе ці сферы дзейнасці.

|| прым. аўтса́йдарскі, -ая, -ае.

аўтэ́нтык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Арыгінал чаго-н., не копія.

аўтэнты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адпавядае арыгіналу, правільны, сапраўдны.

А. тэкст.

|| наз. аўтэнты́чнасць, -і, ж.

аўцабы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Млекакормячая жывёліна з прыметамі барана і быка.

аўцама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Авечка, якая дае прыплод.

аўча́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Работнік, які даглядае авечак.

аўча́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для вартаўнічай і вышуковай службы.

аўча́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Хлеў для авечак, авечнік.

Калгасная а.

аўчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

Вырабленая авечая шкура.

Кажух з аўчын.

|| памянш. аўчы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Аўчынка вырабу не варта — аб справе, якая не апраўдвае клопатаў.

|| прым. аўчы́нны, -ая, -ае.