Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разме́шваць гл. размяшаць.

разміна́цца гл. размяцца.

разміна́ць гл. размяць.

размі́начны гл. размінка, размяцца.

разміні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) ад мін.

Р. участак.

|| наз. разміні́раванне, -я, н.

размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. размяць, размяцца.

2. Фізічныя практыкаванні перад спартыўнымі выступленнямі або перад трэніроўкай.

Р. гімнастаў.

|| прым. размі́начны, -ая, -ае.

разміну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Ідучы адзін аднаму насустрач, не сустрэцца; разысціся.

Р. з сябрам.

2. Разысціся пры сустрэчы, не дакрануўшыся адзін да аднаго, не зачапіўшы адзін аднаго.

На вузкай дарозе машыны ледзь размінуліся.

|| незак. разміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

размнажа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. размно́жыцца.

2. Аднаўляць патомства (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Рыбы размнажаюцца ікрой.

размно́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Размножыліся бабры.

|| незак. размнажа́цца, -а́ецца.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.

размно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

1. Павялічыць колькасна.

Р. тэкст даклада.

2. Распладзіць, развесці.

Р. каштоўную пароду коней.

|| незак. размнажа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.