Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сталя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва і вырабаў з яго.

|| прым. сталя́рскі, -ая, -ае.

сталя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

1. Сталярныя вырабы.

2. Рамяство сталяра.

3. Сталярня.

Працаваць у сталярцы.

сталя́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца рамяством сталяра, выконваць сталярныя работы.

сталя́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі дрэва, да работы сталяра.

Сталярныя вырабы.

С. варштат.

С. клей.

сталя́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.

Сталярная майстэрня.

сталя́рскі гл. сталяр.

сталя́рства, -а, н.

Рамяство, занятак сталяра.

стаматало́гія, -і, ж.

1. Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні органаў поласці рота, сківіц і сумежных участкаў.

2. Стаматалагічная паліклініка або стаматалагічнае аддзяленне.

|| прым. стаматалагі́чны, -ая, -ае.

стамато́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, спецыяліст па стаматалогіі.

стаме́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Сталярская прылада з тонкім пляскатым долатам для выбірання пазоў.

|| прым. стаме́сачны, -ая, -ае.