Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спро́шчаны, -ая, -ае.

1. Прасцейшы за папярэдні.

С. механізм.

2. Залішне просты, недастаткова глыбокі; прымітыўны.

С. фінал рамана.

Спрошчанае ўяўленне пра жыццё.

|| наз. спро́шчанасць, -і, ж.

спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.

С. ў гадзінніку.

Дзвярная с.

2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.

Унутраныя спружыны ўчынкаў.

|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спружынная канапа (са спружынамі).

спружы́ністы, -ая, -ае.

1. Са спружынамі, зроблены на спружынах.

2. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць.

Спружыністыя мускулы.

3. перан. Моцны, пругкі (пра рухі).

С. крок.

|| наз. спружы́ністасць, -і, ж.

спружы́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак. і (рэдка) зак.

Тое, што і спружыніць.

спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

Кладка спружыніць пад нагамі.

2. перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

С. мускулы.

спружыно́вы, -ая, -ае.

Які дзейнічае пры дапамозе спружын.

Спружыновая барана.

спружыно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж. (разм.).

Барана, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні спружын.

|| прым. спружыно́вачны, -ая, -ае.

спрут, -а, М спру́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног.

2. перан. Увасабленне абсалютнага зла; распаўсюджаная метафара для абазначэння арганізацый, якія ўяўляюць небяспеку для грамадства (мафія, таталітарныя секты і пад.).

спруцяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Скарчанелы, змёрзлы.

С. быльнік.

2. Акалелы, мёртвы.

Спруцянелае цела.

спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. гл. пруцянець.

2. Памерці, акалець.