Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рага́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.

рага́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл.

2. Вывернуты корань дрэва (разм.).

3. Драўляная саха (уст.).

раго́жа, -ы, ж.

Грубая тканіна, плеценая звычайна з лубяных палосак (для накрывання, упакоўкі чаго-н.).

Пакласці каля дзвярэй кусок рагожы.

|| памянш. раго́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак.

|| прым. раго́жны, -ая, -ае.

Рагожная тканіна.

раго́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. рагожа.

2. Баваўняная або палатняная тканіна з папарным перапляценнем ніці.

Сукенка з рагожкі.

раго́жына, -ы, ж. (разм.).

Кавалак рагожы.

Накрыць бочку рагожынай.

раго́з, -у, м.

Шматгадовая травяністая балотная расліна, коп’епадобны трыснёг.

|| прым. раго́завы, -ая, -ае і раго́зны, -ая, -ае.

рагу́, нескл., н.

Страва з дробных утушаных кавалачкаў мяса, рыбы або гародніны.

рагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Палка з развілінай.

рагу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. гл. рагуля.

2. толькі мн. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

рагу́ля, -і, мн. -і, -гу́ль, ж. (разм.).

1. Тое, што і рагуліна.

2. Ласкавая назва каровы.

|| памянш.-ласк. рагу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.