Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бу́клі, -яў, адз. -я, -і, ж. (уст.).

Завітыя кольцамі пасмы валасоў.

буко́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж. (спец.).

Жанр літаратурных твораў, у якіх ідэалізуецца сціплае вясковае жыццё на ўлонні прыроды.

|| прым. букалі́чны, -ая, -ае.

бу́кса, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.

|| прым. бу́ксавы, -ая, -ае.

буксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

Пра колы: круціцца на адным месцы, не рухаючыся з месца.

|| наз. буксава́нне, -я, н.

буксі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, якое буксіруе іншыя судны, плыты.

2. Канат або стальны трос для буксіроўкі.

Цягнуць на буксіры.

Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксі́рны, -ая, -ае.

буксі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што.

Цягнуць за сабой на канаце (другое судна, аўтамашыну і пад.).

|| наз. буксі́раванне, -я, н. і буксіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

булава́, -ы́, мн. була́вы і (з ліч. 2, 3, 4) булавы́, була́ў, ж.

1. Кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка (гіст.).

Атаманская б.

І да булавы трэба галава (прыказка).

2. Гімнастычны ручны снарад, які мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

Практыкаванні з булавой.

була́ны, -ая, -ае.

Светла-жоўты з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней).

Б. конь.

була́т, -а і -у, Ма́це, м.

1. -у. Даўнейшая ўзорыстая цвёрдая сталь для клінкоў.

2. -а, мн. -ы, -аў. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі (гіст.).

|| прым. була́тны, -ая, -ае.

Б. меч.

бу́лачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Магазін, дзе прадаюцца хлеб, булкі, кандытарскія вырабы.