Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

размагні́ціцца, -ні́чуся, -ні́цішся, -ні́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пазбавіцца магнітных уласцівасцей.

Сталь размагніцілася.

2. перан. Пра чалавека: пазбавіцца сабранасці, стаць бязвольным, бяздзейным (разм.).

|| незак. размагні́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

размажджэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Моцна ўдарыўшы, раздрабіць.

Р. галаву.

|| незак. размажджэ́рваць, -аю, -аеш, -ае.

разма́зацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ма́жацца; зак.

Распаўсюдзіцца па ўсёй паверхні (пра тое, што мажа, фарбуе).

Фарба размазалася па паперы.

|| незак. разма́звацца, -аецца.

разма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., што.

1. Разнесці, расцерці па якой-н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе.

Р. гразь па падлозе.

2. перан. і без дап. 3 лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што-н. (разм.).

|| незак. разма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

размазня́, -і́, ж. (разм.).

1. Рэдкая каша.

Кармілі нас нейкай размазнёй.

2. м. і ж. Аб вялым, нерашучым, слабавольным чалавеку (неадабр.).

Не хлопец, а р.

размака́ць гл. размокнуць.

размалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што (разм.).

Разбіць, разламаць.

Р. акно.

размало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; -мо́латы; зак., што.

Расцерці на муку, парашок.

Р. зерне.

|| незак. размо́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́л, -у, м. і размо́лванне, -я, н.

|| прым. размо́льны, -ая, -ае.

размалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

1. Пакрыць рознымі, звычайна каляровымі фарбамі.

Р. талерку.

2. перан. Нарабіць сінякоў каму-н. (разм.).

Размалявалі твар у бойцы.

3. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.

Ён умеў р. самую звычайную гісторыю.

|| незак. размалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размалёўванне, -я, н. і размалёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.

размаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., каго-што.

1. Вывесці з замарожанага стану, даць магчымасць адтаць чаму-н.

Р. халадзільнік.

2. перан. Зноў пусціць у абарот, у эксплуатацыю (сродкі, запасы сыравіны і пад.).

Р. крэдыты.

|| незак. размаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.