Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж. (разм.).

Прадпрыемства, дзе рэжуць жывёлу; бойня.

разно́с, -у, м.

1. гл. разнесці.

2. Суровая размова з рэзкай крытыкай (разм.).

Зрабіць р. каму-н.

разно́сіцца гл. разнесціся.

разно́сіць гл. разнесці.

разно́сны, -ая, -ае.

1. гл. разнесці.

2. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі (спец.).

Разносная кніга.

3. Які змяшчае рэзкую крытыку (разм.).

Р. артыкул.

разно́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца разноскай, дастаўкай чаго-н.

Р. піцы.

2. чаго. Той, хто з’яўляецца распаўсюджвальнікам чаго-н.

Р. інфекцыі.

|| ж. разно́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

разно́шванне гл. разнасіць.

разно́швацца гл. разнасіцца.

разно́шваць гл. разнасіць.

разны́, -а́я, -о́е.

1. гл. рэзаць.

2. Зроблены разьбой (у 1 знач.).

Разныя ўпрыгожанні.

3. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.).

Разныя аканіцы.