Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разнабо́й, -ю, м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым-н.

Ліквідаваць р. у працы.

Р. у правапісе.

|| прым. разнабо́йны, -ая, -ае.

разнаві́днасць, -і, ж.

Прадмет або з’ява, якая ўяўляе сабой відазмяненне асноўнага віду, катэгорыі.

Р. пшаніцы.

разна́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. (разм.).

Разахвоціцца да чаго-н., набыць якую-н. звычку.

Р. хадзіць у грыбы.

разна́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).

Разахвоціць, прывучыць да чаго-н.

разнако́лерны, -ая, -ае.

Тое, што і рознакаляровы.

разнамо́ўны, -ая, -ае.

1. Які складаецца з людзей, якія гавораць на розных мовах.

Разнамоўнае насельніцтва.

2. Які змяшчае словы розных моў.

Р. слоўнік.

|| наз. разнамо́ўе, -я, н.

разнамы́снасць, -і, ж.

Нязгода ў думках, разыходжанне ў перакананнях.

разнапо́лы, -ая, -ае.

1. толькі мн. Рознага полу, неаднолькавыя па поле.

Разнаполыя дзеці.

2. Які мае раздзельнаполыя кветкі (спец.).

|| наз. разнапо́ласць, -і, ж.

разнара́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Размеркаванне каго-, чаго-н. у планавым парадку; распараджэнне аб такім размеркаванні.

Р. на атрыманне будаўнічых матэрыялаў.

2. Пісьмовае распараджэнне аб парадку выканання якіх-н. работ або размеркаванні рабочых па рабочых месцах.

разнаро́дны, -ая, -ае.

3 неаднолькавымі, рознымі прыкметамі, уласцівасцямі.

Разнародныя рэчывы.

|| наз. разнаро́днасць, -і, ж.