Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

слата́ гл. слота.

сла́ўны, -ая, -ае.

1. Які набыў славу або варты яе; славуты.

Вера Харужая — слаўная дачка беларускага народа.

2. Харошы, прыемны, добры, які выклікае прыхільнасць, дае радасць.

Слаўнае дзіця.

С. дзянёк.

Слаўную пабудавалі хату.

сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

Сцелецца ў лузе густы туман.

Травы сцелюцца мяккім дываном.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.

3. Слаць сабе пасцель.

Пара слацца і спаць.

Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.

слаць¹, шлю, шлеш, шле; шлём, шляце́, шлюць; слаў, сла́ла; шлі; сла́ны; незак.

Тое, што і пасылаць (у 1—4 знач.).

слаць², сцялю́, сце́леш, сце́ле; сцялі́; сла́ны; незак., што.

1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

С. пасцілку на канапу.

С. пасцель (рыхтуючы да сну). Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі на словах). С. каноплі.

2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

С. падлогу.

С. паркет.

|| зак. пасла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; пасцялі́; -сла́ны і насла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; насцялі́; -сла́ны; наз. насціла́нне, -я, н. і насці́л, -у, м.

|| наз. сла́нне, -я, н.

след, -у, М сле́дзе, мн. сляды́, слядо́ў, м.

1. Адбітак чаго-н. (нагі, колаў і пад.) на якой-н. паверхні, знак ад дотыку.

Птушыныя сляды.

Конскі с.

Сляды кіпцюроў.

2. перан., чаго. Прыкмета, адметная рыса чаго-н.

Сляды пажару.

Сляды злачынства.

Без следу — зусім бясследна знікнуць, згінуць і пад.

Замесці сляды — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны.

І следу не засталося — пра поўнае знікненне, адсутнасць чаго-, каго-н.

Ісці па чыіх-н. слядах — дзейнічаць, прытрымліваючыся чыйго-н. вучэння або беручы прыклад з каго-н.

Напасці на чый-н. след — атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.

Не след — не варта.

Як след — як мае быць, як трэба.

|| прым. следавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Кантрольная следавая паласа (на граніцы).

сле́дам, прысл.

Услед за кім-, чым-н., не адстаючы.

Ехаць с.

Следам за дзедам (разм.) — па прыкладзе старэйшых.

следапы́т, -а, М -пы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто добра распазнае сляды, высочвае каго-н. па слядах.

Паляўнічы-с.

Разведчык-с.

2. Той, хто шукае сляды былых гістарычных падзей.

Юныя следапыты накіраваліся ў паход па месцах баявой славы.

|| прым. следапы́цкі, -ая, -ае.

сле́дства, -а, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам.

Весці с.

|| прым. сле́дчы, -ая, -ае.

Следчыя органы.

сле́дчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

1. гл. следства.

2. Службовая асоба, якая вядзе следства.

|| прым. сле́дчыцкі, -ая, -ае.