Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радые... (а таксама радыя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр.: радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія.

радыеакты́ўнасць, -і, ж.

Распад атамных ядзер некаторых хімічных элементаў, які суправаджаецца актыўным выпраменьваннем.

Р. урану.

|| прым. радыеакты́ўны, -ая, -ае.

Р. распад.

ра́дыевы гл. радый.

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.

Звязацца па р.

2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.

Правесці р.

3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).

Слухаць р.

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае дачыненне да радыё, напр.: радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.

радыёама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца радыё і яго тэхнікай як аматар (у 2 знач.).

|| прым. радыёама́тарскі, -ая, -ае.

радыёву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Устаноўка па абслугоўванні насельніцтва радыёперадачамі.

радыёвяшча́нне, -я, н.

Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.

Р. для моладзі.

|| прым. радыёвяшча́льны, -ая, -ае.

радыёгра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

радыёкро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

Устанавіць радыёкропку.