Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Летні ваенны форменны галаўны ўбор без палёў, які першапачаткова насілі толькі пілоты; наогул шапачка такой формы.

|| прым. піло́тачны, -ая, -ае.

пільнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

1. чаго. Знаходзіцца паблізу чаго-н., не адыходзіцца.

П. хаты.

2. каго. Хадзіць следам за кім-н., трымацца каго-н.

П. бацькі.

3. чаго. Удзяляць увагу чаму-н.

П. гаспадаркі.

4. чаго. Прытрымлівацца чаго-н., кіравацца чым-н.

П. правіл, дысцыпліны.

5. Асцерагацца, быць уважлівым.

Пераходзячы дарогу, трэба п.

пільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каго-што.

1. Вартаваць, сцерагчы.

П. сад.

2. Падсцерагаць, сачыць.

П. каго-н. на вуліцы.

пі́льны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы.

Пільная работа.

Пільная патрэба.

2. Старанны, руплівы.

П. у рабоце чалавек.

3. Уважлівы, неаслабны.

Пільная праверка.

Пільна (прысл.) сачыць.

|| наз. пі́льнасць, -і, ж.

пі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Рабочы, які займаецца пілоўкай, распілоўваннем.

2. Насякомае атрада перапончатакрылых.

|| ж. пі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 1 знач.).

|| прым. пі́льшчыцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і пі́льшчыкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

пілю́ля, -і, мн. -і, -лю́ль, ж.

Лякарства, спрасаванае ў форме галачкі, шарыка.

Прыняць пілюлю ад кашлю.

Паднесці пілюлю (таксама перан.: зрабіць што-н. непрыемнае; разм.). Праглынуць пілюлю (таксама перан.: моўчкі сцярпець справядлівы папрок, непрыемную для сябе праўду).

піля́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. і піля́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прамавугольны выступ на сцяне ў выглядзе ўробленай у яе калоны.

|| прым. піля́стравы,-ая,-ае.

пінгві́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая плавае, але не лятае.

|| прым. пінгві́навы, -ая, -ае.

пінг-по́нг, -а, м.

Настольны тэніс.

|| прым. пінг-по́нгавы, -ая, -ае.

піне́ткі, -так, адз. -тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. піне́тачны, -ая, -ае.