Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўто́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматмесны аўтамабіль (з колькасцю месцаў для сядзення больш за дзевяць, уключаючы месца кіроўцы) для перавозкі пасажыраў.

Аўтобусы далёкіх рэйсаў.

|| прым. аўто́бусны, -ая, -ае.

аўто́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара.

А. паэмы «Курган».

2. Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс.

Узяць а. у вядомага артыста.

|| прым. аўтаграфі́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

аўто́л, -у, м.

Змазачнае масла для аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

|| прым. аўто́лавы, -ая, -ае.

аўто́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Другі дзень тыдня.

|| прым. аўто́ркавы, -ая, -ае.

аўтса́йдар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месц і не маюць шанцаў на перамогу.

2. перан. Той, хто адстае ад іншых у якой-н. справе ці сферы дзейнасці.

|| прым. аўтса́йдарскі, -ая, -ае.

аўтэ́нтык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Арыгінал чаго-н., не копія.

аўтэнты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адпавядае арыгіналу, правільны, сапраўдны.

А. тэкст.

|| наз. аўтэнты́чнасць, -і, ж.