Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

а́ўтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто стварае мастацкі твор, навуковую працу, музыку, распрацоўвае праекты і пад.

А. рамана.

А. сімфоніі.

А. праекта.

|| прым. а́ўтарскі, -ая, -ае.

аўта́ркія, -і, ж. (кніжн.).

Эканамічная палітыка гаспадарчага адасаблення краіны.

|| прым. аўтаркі́чны, -ая, -ае.

а́ўтарства, -а, н.

Прыналежнасць твора аўтару.

Устанавіць а.

аўтару́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Прылада для пісьма, у якой чарніла з унутранага рэзервуара аўтаматычна падаецца да пяра.

аўтарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Адобрыць (адабраць), ухваліць (ухваляць) форму, від свайго твора, вынаходства (для ўзнаўлення, выдання і пад.).

Аўтарызаваны пераклад.

аўтарыта́рны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту, дыктатуры.

А. рэжым.

2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт.

|| наз. аўтарыта́рнасць, -і, ж.

аўтарытэ́т, -а і -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў.

Заваяваць а.

2. -а. Асоба, якая карыстаецца павагай, прызнаннем.

Буйны а. у фізіцы.

аўтарытэ́тны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца аўтарытэтам.

А. вучоны.

2. Які заслугоўвае бясспрэчнае давер’е.

Аўтарытэтная думка.

3. Які не дапускае пярэчання.

А. тон.

А. палітык.

|| наз. аўтарытэ́тнасць, -і, ж.

аўтарэфера́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Кароткі пераказ якога-н. даследавання, напісаны самім аўтарам.

А. дысертацыі.

аўтасто́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення цягніка.

2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожнага аўтатранспарту для праезду часткі шляху.

|| прым. аўтасто́пны, -ая, -ае.