Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разе́ц, -зца́, мн. -зцы́, -зцо́ў, м.

1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.

Р. скульптара.

2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.

Сківіца мае чатыры разцы.

3. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.

Адразу бачны р. мастака.

|| прым. разцо́вы, -ая, -ае.

разжава́ць, -жую́, -жуе́ш, -жуе́; -жуём, -жуяце́, -жую́ць; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Размяць, раздрабніць зубамі.

Р. хлеб.

2. перан. Вельмі падрабязна растлумачыць, расказаць (разм.).

Р. і гатовае ў рот пакласці.

|| незак. разжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

разжа́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., каго (што).

Панізіць у чыне або ў пасадзе за якую-н. правіннасць.

Р. у радавыя.

|| наз. разжа́лаванне, -я, н.

разжа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Паддацца пачуццю жалю, жаласці.

Р. ад кранальнага апавядання.

2. Пачаць занадта жаліцца.

Разжаліўся на свой лёс.

|| незак. разжа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разжа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выклікаць у каго-н. пачуццё жалю.

|| незак. разжа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

разжані́цца, -жаню́ся, -жэ́нішся, -жэ́ніцца; зак. (разм.).

Перастаць быць жанатым, развесціся¹.

|| незак. разжэ́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разжартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Пачаць многа і з захапленнем жартаваць.

Разжартаваўся так, што не суняць.

разжы́так, -тку, м. (разм.).

У выразе: на разжытак — для таго, каб даць магчымасць разжыцца, наладзіць жыццё.

разжы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; зак. (разм.).

1. на чым і без дап. Нажыцца, разбагацець.

2. Пачаць жыць няблага, стаць матэрыяльна забяспечаным.

3. на што, чым, чаго. Дастаць, раздабыць што-н.

Р. на кніжкі.

|| незак. разжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

раззбро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. Вызваліцца ад зброі, зняць з сябе зброю, а таксама знішчыць або скараціць узбраенне.

2. перан. Адмовіцца ад актыўных дзеянняў, страціць волю да барацьбы.

|| незак. раззбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. раззбрае́нне, -я, н.

Барацьба за р.