Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раздражне́нне, -я, н.

1. гл. раздражніць, раздражніцца.

2. Пачуццё незадаволенасці, злосці.

Сказаць з раздражненнем.

раздражні́цца, -дражню́ся, -дра́жнішся, -дра́жніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падвергнуцца ўздзеянню раздражняльніка.

Скура раздражнілася.

2. Прыйсці ў стан раздражнення, злосці.

3. Выклікаць, распаліць у сабе якое-н. жаданне.

|| незак. раздражня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. раздражне́нне, -я, н.

раздражні́ць, -ражню́, -ра́жніш, -ра́жніць; -ра́жнены; зак.

1. што. Выклікаць раздражненне, дзейнічаючы якім-н. раздражняльнікам.

Р. дзясны.

2. каго-што. Давесці да стану нервовага ўзбуджэння; раззлаваць.

Р. суседа.

Р. пчол.

3. Выклікаць, распаліць (якое-н. жаданне; разм.).

Р. апетыт.

|| незак. раздражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. раздражне́нне, -я, н.

раздражня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Фактар, які ўздзейнічае на арганізм, выклікаючы ў ім якую-н. рэакцыю, раздражненне.

раздражня́льны, -ая, -ае.

1. Які хутка прыходзіць у стан раздражнення; уразлівы, чуллівы.

Р. чалавек.

Р. характар.

2. Звязаны з уздзеяннем якога-н. раздражняльніка на арганізм або на асобны орган.

Р. працэс.

|| наз. раздражня́льнасць, -і, ж.

раздро́блены, -ая, -ае.

1. Разбіты, расколаты на дробныя часткі.

Раздробленая соль.

2. Пашкоджаны (пра косць).

Раздробленая косць.

|| наз. раздро́бленасць, -і, ж.

раздро́бнены, -ая, -ае.

Тое, што і раздроблены (у 1 знач.).

|| наз. раздро́бненасць, -і, ж.

раздружы́цца, -ружу́ся, -ру́жышся, -ру́жыцца; зак. (разм.).

Спыніць, перарваць дружбу з кім-н.

Р. з сябрам.

разду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Больш і лепш падумаць, памеркаваць.

Р. над прапановай.

2. Падумаўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца.

Раздумаўся, не варта будаваць дачу.

разду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Падумаць, усебакова абдумаць.

2. Перадумаўшы, адмовіцца ад задуманага.

Я раздумаў: не паеду.

|| незак. разду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).