размеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.
1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.
Р. прэмію.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.
Р. вучняў па класах.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.
Правільна р. сямейны бюджэт.
4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.
|| незак. размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.
разме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; размёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.
1. Метучы, расчысціць што-н. (ад чаго-н.).
Р. снег.
Ветрам размяло (безас.) сухое лісце.
2. перан. Разагнаць, раскідаць.
Вайна размяла́ нас па свеце.
3. перан. Расхапаць, разабраць.
Р. тавары за адзін дзень.
|| незак. размята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
разме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст, які займаецца разметкай чаго-н.
Р. дэталей.
|| ж. разме́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
разме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак., што.
Расставіць значкі, меткі.
Р. шрыфты.
|| незак. размяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. разме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.; прым. разме́тачны, -ая, -ае.
Р. інструмент.
разме́шванне гл. размяшаць.
разме́шваць гл. размяшаць.
разміна́цца гл. размяцца.
размі́начны гл. размінка, размяцца.
разміні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.
Ачысціць (ачышчаць) ад мін.
Р. участак.
|| наз. разміні́раванне, -я, н.