Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расце́рці, разатру́, разатрэ́ш, разатрэ́; разатро́м, разатраце́, разатру́ць; расцёр, -це́рла; разатры́; расцёрты; зак.

1. што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

Р. тытунь.

2. што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.

Р. крэм на руках.

3. каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.

Р. спіну.

4. што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).

Р. дарогу.

|| незак. расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расціра́нне, -я, н. і расці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і расціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

расце́рціся, разатру́ся, разатрэ́шся, разатрэ́цца; разатро́мся, разатраце́ся, разатру́цца; расцёрся, -це́рлася; разатры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяцца, ператварыцца ў парашок і пад. у працэсе трэння.

2. Нацерці сябе чым-н.

Р. мокрым ручніком.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пракласціся, пратаптацца (пра дарогу, сцежку і пад.; разм.).

|| незак. расціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. расціра́нне, -я, н. (да 2 знач.).

расцёл гл. расцяліцца.

расці́, расту́, расце́ш, расце́; расцём, расцяце́, расту́ць; рос, расла́, -сло́; незак.

1. Пра жывыя істоты, арганізмы: жывучы, павялічвацца.

Дзеці растуць.

Дрэвы растуць.

2. Праводзіць дзе-н., у якіх-н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады жыцця.

Хлопчык рос у вёсцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, аб’ёме.

Расце ўраджай пшаніцы.

Расце попыт на тавары.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мацнець, узмацняцца.

У душы расло незадавальненне.

Расце аўтарытэт.

5. Удасканальвацца, развівацца.

Ён расце як вучоны.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раслінах: распаўсюджвацца, існаваць; знаходзіцца ў працэсе росту.

Мандарыны растуць на поўдні.

У садзе раслі толькі яблыні.

|| зак. вы́расці, -расту, -расцеш, -расце; -расцем, -расцеце, -растуць; вы́рас, -сла.

расціна́ць гл. расцяць.

расці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Аказацца расціснутым, падушаным.

Яйкі ў кошыку расціснуліся.

2. Раскрыцца, расшчаміцца.

Кулакі расціснуліся.

|| незак. расціска́цца, -а́ецца.

расці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, раздушыць, расплюшчыць.

Р. ягады.

2. што. Разняць, развесці, расшчаміць (сціснутае).

Р. зубы.

|| незак. расціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расціска́нне, -я, н.

расці́ць, рашчу́, ро́сціш, ро́сціць; ро́сцім, ро́сціце, ро́сцяць; незак.

1. што. Забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць.

Р. сад.

2. каго. Гадаваць, выхоўваць.

Р дзяцей.

3. Садзейнічаць развіццю каго-, чаго-н.

Р. кадры.

4. што. Прарошчваць на солад.

Р. ячмень.

|| наз. рашчэ́нне, -я, н.

расцугля́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

Вызваліцца ад цугляў.

Конь расцугляўся.

расцугля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

Вызваліць каня ад цугляў.

Р. каня.