Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стыхі́йны, -ая, -ае.

1. Выкліканы дзеяннямі стыхійных сіл прыроды, якія непадуладны чалавеку.

Стыхійнае бедства (паводка, ураган, землетрасенне і пад.).

2. перан. Неарганізаваны, без кіраўніцтва.

С. мітынг.

|| наз. стыхі́йнасць, -і, ж.

стыхі́я, -і, мн. -і, -хій, ж.

1. У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).

2. Магутныя сілы прыроды, якія непадуладныя чалавеку.

Разбуральная с.

3. перан. Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.

С. канкурэнцыі.

4. перан. Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

Горы — с. альпіністаў.

стыць і сты́нуць, сты́ну, сты́неш, сты́не; стыў; стынь; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддаючы цяпло, рабіцца халодным.

Малако стыне.

2. Мерзнуць, замярзаць на холадзе.

С. на марозе.

Рукі стынуць без пальчатак.

|| зак. асты́ць і асты́нуць, асты́ну, асты́неш, асты́не; асты́ў, асты́ла; асты́нь (да 1 знач.).

стэары́н, -у, м.

Паўпразрыстае арганічнае рэчыва, якое ідзе на выраб свечак, а таксама ўжываецца ў мылаварэнні і іншых галінах прамысловасці.

|| прым. стэары́навы, -ая, -ае.

стэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Пругкі бізун, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.

Кавалерыйскі с.

стэла́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Рад паліц, размешчаных адна над адной.

Кніжныя стэлажы.

2. Прыстасаванне для захоўвання чаго-н. у вертыкальным становішчы.

Паставіць вёслы ў стэлажы.

|| прым. стэла́жны, -ая, -ае.

стэ́льмах гл. стальмах.

стэнагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Стэнаграфічны запіс.

|| прым. стэнагра́мны, -ая, -ае.

стэнаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Рабіць (зрабіць) стэнаграфічны запіс чаго-н.

|| зак. застэнаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. стэнаграфава́нне, -я, н.

|| м. стэно́граф, -а, мн. -ы, -аў і стэнаграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў (уст.).

|| стэнаграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

стэнагра́фія, -і, ж.

Спосаб хуткага запісу вуснай мовы пры дапамозе асобых знакаў.

|| прым. стэнаграфі́чны, -ая, -ае.