расцалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго-што.
Моцна, некалькі разоў пацалаваць.
|| незак. расцало́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
расцані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.
1. што. Вызначыць цану чаго-н.; ацаніць.
Р. тавар.
2. перан., каго-што. Вызначыўшы свае адносіны да каго-, чаго-н., даць ацэнку, ацаніць.
Р. чый-н. талент.
|| незак. расцэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.) і расцэ́ньванне, -я, н.; прым. расцэ́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Расцэначная ведамасць.
расцве́льваць гл. расцвяліць.
расцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; расцві́ў, -віла́, -ло́; -цвіці́; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца.
Расцвілі вішні.
2. перан. Дасягнуць росквіту фізічных і духоўных сіл.
Дзяўчына расцвіла.
3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання.
Талент пісьменніка расцвіў.
|| незак. расцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расцвіта́нне, -я, н. і ро́сквіт, -у, м.
расцвы́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).
Пачаць доўга, бесперастанку цвыркаць.
Расцвыркаўся цвыркун.
расцвялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак. (разм.).
1. каго (што). Раздражніць, раззлаваць.
2. што. Развярэдзіць.
Р. рану.
|| незак. расцве́льваць, -аю, -аеш, -ае.
расце́львацца гл. расцяліцца.
расцерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., што.
Ачысціць ад хмызняку (лес).
|| незак. расцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расцярэ́бліванне, -я, н. і расцяро́б, -у, м.
расцерушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цяру́шыцца; зак.
1. Расцерціся на дробныя часцінкі.
Тытунь расцерушыўся.
2. Рассыпацца пры перавозцы, пераносе.
Соль расцерушылася.
|| незак. расцяру́швацца, -аецца.
расцерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., што.
1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом.
Р. сена тонкім слоем.
2. Рассыпаць, разгубіць, перавозячы, пераносячы.
Р. жыта па дарозе.
|| незак. расцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расцяру́шванне, -я, н.