Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стыля́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́г.

Прадстаўнік маладзёжнай субкультуры, распаўсюджанай у СССР з канца 1940-х да пачатку 1960-х гг., які вылучаўся яркай знешнасцю, крыклівым адзеннем, асобым слэнгам, павышанай цікавасцю да замежнай музыкі і танцаў, што сурова асуджалася грамадствам (разм.).

|| прым. стыля́жны, -ая, -ае.

стыля́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як стыляга.

|| наз. стыля́жніцтва, -а, н.

сты́мул, -у, мн. -ы, -аў, м.

Пабуджальная прычына, зацікаўленасць у ажыццяўленні чаго-н.

С. у працы.

Матэрыяльныя стымулы.

стымулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) стымул у ажыццяўленні чаго-н., паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго-н.

С. развіццё прадпрымальніцтва.

стымуля́тар, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыроднае або сінтэтычнае рэчыва, якое стымулюе развіццё чаго-н., павышае працаздольнасць, паляпшае самаадчуванне і інш.

С. росту раслін.

стымуля́цыя, -і, ж.

Выкарыстанне стымулаў, стымулятараў.

сты́нуць гл. стыць.

стыпе́ндыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Рэгулярная грашовая дапамога, якая выплачваецца навучэнцам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў, аспірантам, дактарантам, а таксама спецыялістам рознымі фондамі.

Імянная стыпендыя — прысуджаецца за асаблівыя поспехі.

|| прым. стыпендыя́льны, -ая, -ае.

С. фонд.

стыпендыя́т, -а, М -я́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.

2. Той, хто атрымлівае спецыяльную стыпендыю якога-н. фонду за асаблівыя дасягненні ў навуковай дзейнасці.

|| ж. стыпендыя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. стыпендыя́цкі, -ая, -ае.

стыха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Доўгае, з шырокімі рукавамі адзенне дыякана, дзяка, якое выкарыстоўваецца ў час набажэнства.