расхля́бацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак. (разм.).
Тое, што ірасхістацца (у 2 і 3 знач.).
|| незак. расхля́бвацца, -аецца.
расхля́баць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).
Расхістаць.
Р. балты.
|| незак. расхля́бваць, -аю, -аеш, -ае.
расхляба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Хлябаючы, з’есці ўсё.
Р. суп.
2. перан. Разблытаць, уладзіць што-н. заблытанае, непрыемнае (разм.).
|| незак. расхлёбваць, -аю, -аеш, -ае.
◊
Расхлёбваць кашу (разм.) — разблытваць якую-н. складаную справу.
расхля́бісты, -ая, -ае (разм.).
Гразкі, з калюжынамі (пра дарогу).
Расхлябістая дарога.
расхля́біца, -ы, ж. (разм.).
Гразь, бездараж.
Восень не бывае без расхлябіцы.
расхны́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).
Пачаць плакаць, выказваючы незадаволенасць кім-, чым-н.
Ну, годзе вам, расхныкаліся.
расхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Трата, расходаванне чаго-н.
Р. электраэнергіі.
2. звычайна мн. Сума зрасходаваных грошай; выдаткі.
У наступным месяцы будуць вялікія расходы.
3. Графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў; проціл. прыход.
◊
Вывесці (пусціць, спісаць) у расход (разм.) — знішчыць, расстраляць.
Кішэнныя расходы — дробныя асабістыя расходы.
|| прым. расхо́дны, -ая, -ае.
расхо́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся; зак. і незак.
1. Патраціць (траціць) грошы на што-н. (разм.).
Р. на пакупкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Патраціцца (траціцца), пайсці (ісці) на што-н.
Масла расходуецца эканомна.
|| зак. зрасхо́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся.
|| наз. расхо́даванне, -я, н.
расхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.
1. Патраціць (траціць) на што-н.
Р. грошы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спажыць (спажываць; разм.).
Сучасныя электрапрыборы расходуюць мала электраэнергіі.
|| зак. яшчэ зрасхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны.
|| наз. расхо́даванне, -я, н.
расхо́джвацца гл. расхадзіцца.