Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго-н.

Р. шавінізму.

Р. мяцеліцы.

2. Нястрымнае п’янства, папойка.

разгу́лле, -я, н. (разм.).

Бурнае вяселле, вясёлае правядзенне часу.

Святочнае р.

разгу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Павольна, не спяшаючыся, гуляць, хадзіць для адпачынку.

Р. у парку.

разгу́льны, -ая, -ае.

Схільны да разгулу (у 2 знач.); поўны разгулу (у 2 знач.).

Разгульная кампанія.

|| наз. разгу́льнасць, -і, ж.

разгульта́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак. (разм.).

Стаць гультаём, разленавацца.

Зусім разгультаіўся хлопец.

|| незак. разгульта́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгультаява́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Тое, што і разгультаіцца.

разгуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі; развесяліцца.

Разгулялася дзіця.

2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.

Футбалісты разгуляліся.

3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.

Разгулялася мяцеліца.

Разгулялася стыхія.

разгусці́ся, -гуду́ся, -гудзе́шся, -гудзе́цца; -гудзёмся, -гудзяце́ся, -гуду́цца; разгу́ўся, -гула́ся, -гуло́ся; -гудзі́ся; зак. (разм.).

Пачаць гусці не перастаючы.

Вецер разгуўся.

разгу́тарыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Завесці гутарку; разгаварыцца.

Р. па дарозе.

разгу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць гушкацца моцна, не спыняючыся (на гушкалцы).

|| незак. разгу́шквацца, -аюся, -аешся, -аецца.