Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сталепрака́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пракату сталі.

С. цэх.

стале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца сталым, больш дарослым, мужным.

|| зак. пастале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. стале́нне, -я, н.

сталёвы гл. сталь.

сталі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

Мінск — с.

Беларусі.

|| прым. сталі́чны, -ая, -ае.

сталі́ць, сталю́, сто́ліш, сто́ліць; сто́лены; незак., што.

Слаць столь.

стало́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

2. Камплект мэблі для такога пакоя.

3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

Студэнцкая с.

|| прым. стало́ўскі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

Сталоўская ежа.

стало́вы, -ая, -ае.

1. гл. стол.

2. Які выкарыстоўваецца ў час яды.

С. прыбор.

Сталовая соль.

3. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе.

С. гарнітур.

стало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж. (разм.).

Тое, што і сталовая (у 3 знач.).

Абедаць у сталоўцы.

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

сталь, -і, ж.

Цвёрды коўкі метал серабрыста-шэрага колеру, які з’яўляецца сплавам жалеза з вугляродам і іншымі дабаўкамі.

Нержавеючая сталь — сталь, устойлівая супраць карозіі.

|| прым. стальны́, -а́я, -о́е і сталёвы, -ая, -ае.