Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спе́швацца гл. спешыцца.

спе́шваць гл. спешыць.

спе́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.

Спешкі ў такой справе не можа быць.

спе́шны, -ая, -ае.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць; тэрміновы.

Спешная работа.

Спешна (прысл.) сабрацца на сход.

Спешнае заданне.

|| наз. спе́шнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

спе́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Злезці з каня.

Атрад спешыўся.

|| незак. спе́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

спе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго.

Загадаць або прымусіць спешыцца.

С. коннікаў.

|| незак. спе́шваць, -аю, -аеш, -ае.