спады́спаду, прысл.
1. Знізу, з ніжняга боку; з-пад чаго-н.
С. сена мокрае.
Выцягнуць кнігу с.
2. перан. 3 самых глыбінь чаго-н.
С, з самай душы, кралася трывожная думка.
спажы́ва, -ы, ж.
1. Тое, чым лёгка можна пажывіцца (разм.).
Падкі да спажывы.
2. Харч, ежа; здабыча.
Лісы шукаюць спажывы.
3. перан. Матэрыял для роздуму, разумовай дзейнасці і пад.
С. для розуму.
спажыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і спажывец.
|| ж. спажыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. спажыва́льніцкі, -ая, -ае.
спажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.
1. Выкарыстоўваць як ежу.
С. мяса.
2. Выкарыстоўваць, расходаваць для сябе.
|| зак. спажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты.
|| наз. спажыва́нне, -я, н.
Тавары народнага спажывання.
спажыве́ц, -жыўца́, мн. -жыўцы́, -жыўцо́ў, м.
1. Асоба або арганізацыя, якія спажываюць прадукцыю чыёй-н. вытворчасці.
Тавары для масавага спажыўца (для масавага пакупніка).
2. перан. Той, хто імкнецца да задавальнення толькі сваіх патрэб (неадабр.).
|| прым. спажыве́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Спажывецкая кааперацыя.
спажыве́цкі, -ая, -ае.
1. гл. спажывец.
2. перан. Характэрны для чалавека, які стараецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы (неадабр.).
Спажывецкія адносіны да жыцця.
спажы́так, -тку, м.
1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы, а таксама рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць.
2. перан. Карысць, каштоўнасць.
С. ад кветак вялікі.
3. Карыстанне.
Аддаць людзям на с.
спажы́ўны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для яды, спажывання.
Спажыўныя расліны.
2. Тое, што і пажыўны.
|| наз. спажы́ўнасць, -і, ж.
спа́зма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Сутарга, сутаргавае скарачэнне мышцаў.
Спазмы ў горле.
|| прым. спазматы́чны, -ая, -ае і спасты́чны, -ая, -ае.