Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сла́нец, -нцу, мн. -нцы, -нцаў, м.

Горная парода, якая мае слаістую будову і можа расслойвацца на тонкія пласціны, слаі.

Гаручыя сланцы.

Гліністы с.

|| прым. сла́нцавы, -ая, -ае.

слане́чнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Аднагадовая травяністая расліна з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрымання алею з насення, а таксама насенне гэтай расліны.

|| прым. слане́чнікавы, -ая, -ае.

сла́нік, -у, м., зб.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры.

Кедравы с.

слані́ха, -і, ДМі́се, мн. -і, -ні́х, ж.

Самка слана.

сла́нне гл. слаць².

слано́васць, -і, ж. (спец.).

Захворванне, якое праяўляецца ў моцным павелічэнні аб’ёму асобных частак цела (звычайна ног).

слано́вы гл. слон.

сла́нцавы гл. сланец.

сланяня́ і сланянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня слана.

сланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Хадзіць туды-сюды без мэты, без справы (разм., неадабр.).

С. па задворках.

2. Злёгку хістацца.

С. ад стомы.