Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пілаві́нне, -я, н., зб.

Адходы пры пілаванні, апілкі.

Драўлянае, металічнае п.

піламатэрыя́лы, -аў.

Матэрыялы з дрэва, атрыманыя шляхам падоўжнага распілоўвання бярвення.

Будаўнічыя п.

піласта́ў, -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Рабочы, які ўстанаўлівае пілы на лесапільных рамах.

пілатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Кіраваць лятальным апаратам.

П. самалёт.

|| наз. пілатава́нне, -я, н.

пілата́ж, -у, м.

Майстэрства манеўравання лятальным апаратам пры выкананні авіяцыйных фігур.

Фігуры вышэйшага пілатажу.

|| прым. пілата́жны, -ая, -ае.

піла́ы́ба, пілы́ы́бы, мн. пілы-ры́бы і (з ліч. 2, 3, 4) пілы́ы́бы, піл-рыб, ж.

Драпежная рыба з атрада скатаў з адросткамі на мордзе, падобнымі на зуб’е пілы.

пілігры́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Паломнік, вандроўны багамолец.

2. Вандроўнік, падарожны.

|| ж. пілігры́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. пілігры́мскі, -ая, -ае.

пілі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць тонкія пісклівыя гукі (пераважна аб смычковых музычных інструментах).

На дварэ пілікала басэтля.

Пад бервяном пілікаў цвыркун.

2. Кепска іграць на чым-н.

П. на скрыпцы.

|| аднакр. пілі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. пілі́канне, -я, н.

пі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Маленькая ручная піла.

2. Інструмент для догляду пазногцяў.

піло́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Лётчык, які кіруе лятальным апаратам.

|| прым. піло́цкі, -ая, -ае.