Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўтаматы́зм, -у, м.

Механічнасць, міжвольнасць дзеянняў або рухаў.

аўтама́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае тэорыю і метады аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.

аўтаматы́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца аўтаматам або ажыццяўляецца пры дапамозе аўтамата (у 1 знач.).

А. тормаз.

Дзверы зачыняюцца аўтаматычна (прысл.).

2. Механічны, міжвольны.

Аўтаматычныя рухі.

|| наз. аўтаматы́чнасць, -і, ж.

аўтамашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Тое, што і аўтамабіль.

аўтано́мія, -і, ж.

Самакіраванне, незалежнасць у кіраванні.

аўтано́мны, -ая, -ае.

Які карыстаецца аўтаноміяй.

Аўтаномная вобласць.

|| наз. аўтано́мнасць, -і, ж.

аўтапагру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Самаходная машына для пагрузкі, разгрузкі і перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.

аўтапаі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Спецыяльная ўстаноўка з аўтаматычнай падачай вады для паення жывёлы.

А. для кароў.

аўтапартрэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Партрэт, напісаны з самога сябе.

аўтапіло́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.

|| прым. аўтапіло́цкі, -ая, -ае.