разго́ртка, -і, ДМ -тцы, ж. (спец.).
Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры.
Р. бакавой паверхні прызмы.
разграба́нне гл. разгрэбці.
разграба́ць гл. разгрэбці.
разгра́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.
Грабячы, расцягнуць, раскрасці.
Р. гаспадарку.
|| незак. разграбля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. разграбле́нне, -я, н.
разграмі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -ро́млены; зак., каго-што.
1. Разарыць, разбурыць.
Р. абсталяванне.
Р. склады.
2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы.
Р. варожы гарнізон.
3. перан. Раскрытыкаваць, даказаць ілжывасць, памылковасць чыіх-н. перакананняў; разнесці.
Р. артыкул.
|| наз. разгро́м, -у, м.; прым. разгро́мны, -ая, -ае.
Разгромнае выступленне ў друку.
разграфі́ць, -флю́, -фі́ш, -фі́ць; -фі́м, -фіце́, -фя́ць; -флёны; зак., што.
Расчарціць на графы (у 1 знач.).
Р. ліст паперы.
|| незак. разграфля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
разгро́м, -у, м.
1. гл. разграміць.
2. Сляды, вынік разбурэння.
разгру́зачны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да разгрузкі, служыць для разгрузкі.
Разгрузачныя работы.
Р. пункт.
разгрузі́цца, -ружу́ся, -ру́зішся, -ру́зіцца; зак.
1. Вызваліцца ад грузу.
Разгрузілася машына.
2. перан. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.
|| незак. разгружа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
разгрузі́ць, -ружу́, -ру́зіш, -ру́зіць; -ру́жаны; зак., каго-што.
1. Вызваліць ад грузу.
Р. вагон.
2. перан. Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга, ад дадатковай нагрузкі (разм.).
Р. школьную праграму.
|| незак. разгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. разгру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.