стуката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).
Ствараць стукат.
Стукочуць па бруку калёсы.
стукатня́, -і́, ж. (разм.).
Тое, што і стукат.
сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. гл. стукнуцца.
2. Стукаючы (у дзверы, акно), прасіць дазволу ўвайсці куды-н.
С. ў пакой.
3. перан. Даваць знаць пра сябе.
У сэрца стукаецца каханне (прыходзіць).
◊
Стукацца ў дзверы кабінетаў — дабівацца чаго-н. просьбамі.
|| зак. пасту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).
сту́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
Ударыцца аб што-н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што-н. або на каго-н. ці спатыкнуўшыся.
С. аб вугал стала.
|| незак. сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).
сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. Ударыць, звычайна са стукам.
С. кулаком па стале.
2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.
У акно ціха стукнулі.
3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.
С. па карку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).
Мне стукнула сорак. (безас.).
◊
Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.
|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз. сту́канне, -я, н.
стул, -у, м. (спец.).
Дзеянне кішэчніка; спаражненне.
У хворага быў вадкі с.
стулі́цца, стулю́ся, сту́лішся, сту́ліцца; зак.
1. Скурчыцца; сагнуцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра губы, вочы і пад.: шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца.
Вусны стуліліся ад злосці.
3. Схавацца дзе-н. за што-н. (разм.).
С. за кустом.
|| незак. сту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. сту́льванне, -я, н.
стулі́ць, стулю́, сту́ліш, сту́ліць; сту́лены; зак., што.
1. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, сціснуць.
С. вочы.
2. Звесці, злучыць разам.
С. ножкі цыркуля.
|| незак. сту́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. сту́льванне, -я, н.
стульча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
У туалеце: сядзенне з адтулінай у сярэдзіне.