спява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.
1. гл. спецца.
2. Узнаўляцца, выконвацца голасам.
Песні таленавітага кампазітара спяваюцца моладдзю.
3. безас. Пра наяўнасць жадання, настрою спяваць.
Сёння чамусьці мне не спявалася.
спява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы; умець гэта рабіць.
С. песню.
С. у оперы.
С. басам.
2. каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю.
С.
Міхала.
3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.
Салавей спявае.
Галасіста спяваў певень.
4. перан., без дап. Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.
Сэрца маё спявае.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.
Цымбалы спяваюць.
6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.
Паэт спявае аб Радзіме.
|| зак. праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1—3 знач.).
|| наз. спява́нне, -я, н. і спеў, спе́ву, м.
спяка́нне, -я, н. (спец.).
1. Шчыльнае злучэнне асобных часцінак цвёрдага рэчыва пры высокай тэмпературы.
С. тарфяных пластоў.
2. Працэс атрымання цвёрдых і порыстых кавалкаў з дробных, парашкападобных або пылападобных матэрыялаў; агламерацыя.
С. баксітаў.
спяка́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.
1. гл. спячыся.
2. Мець здольнасць да спякання (у 1 знач.).
спяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (спец.).
1. Выклікаць спяканне (у 1 знач.).
2. Рабіць спяканне (у 2 знач.), агламерацыю.
спяко́та, -ы, ДМ -ко́це, ж. (разм.).
Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня.
На дварэ стаіць с.
спяко́тлівы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і спякотны.
|| наз. спяко́тлівасць, -і, ж.
спяко́тны, -ая, -ае.
Вельмі гарачы, душны; надзвычай нагрэты.
Подых спякотных вятроў.
|| наз. спяко́тнасць, -і, ж.
спяле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.
Станавіцца спелым.
Спялее на ніве збажына.
спялі́ць, спялю́, спе́ліш, спе́ліць; незак., што.
Даводзіць да спеласці.
С. суніцы.
|| зак. вы́спеліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.