спыні́цца, спыню́ся, спы́нішся, спы́ніцца; зак.
1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.
С. на паўдарозе.
Матор спыніўся.
Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан.: пойдзе на любыя ўчынкі).
2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.
С. ў гасцініцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.
Работы па ўкладцы труб спыніліся.
4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.
Мой позірк спыніўся на сыне.
5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.
С. на выбары маладога кандыдата.
|| незак. спыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
спыні́ць, спыню́, спы́ніш, спы́ніць; спы́нены; зак.
1. каго-што. Затрымаць рух, ход, працу каго-, чаго-н., не даць магчымасці рухацца каму-, чаму-н.
Вінцэсь спыніў крокі.
С. канвеер.
2. што. Стрымаць, забараніць што-н.
С. бойку свавольнікаў.
С. распаўсюджванне хлусні.
3. перан., што на кім-чым. Затрымаць увагу на кім-, чым-н., накіраваць на каго-, што-н., засяродзіць на кім-, чым-н. (погляд, позірк); прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.
С. свой выбар на маладым спецыялісце.
|| незак. спыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. спыне́нне, -я, н.
спы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. каго-што. Пакрапіць пырскамі, апырскаць.
С. вадой падлогу.
2. што. Выпырскаць, зрасходаваць.
С. увесь адэкалон.
|| незак. спы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спы́рскванне, -я, н.
спы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., каго-што.
Пырскаючы на каго-, што-н., намачыць, апырскаць.
С. бялізну.
С. валасы лакам.
|| незак. спы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спы́рскванне, -я, н.
спы́рхнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; зак.
Хутка ўзляцець, зляцець адкуль-н. (пра птушку, матылька і пад.).
Верабей спырхнуў з куста.
|| незак. спы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.
спыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
Тое, што і спытаць (у 1 і 2 знач.).
спыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго і з дадан. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца аб чым-н. —
Што рабіць далей? — спытала лабарантка.
2. што і чаго. Папрасіць што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.
С. дазволу паехаць па падручнікі.
3. з каго. Ускласці на каго-н. адказнасць за ўчынкі; спагнаць (разм.).
З яго за ўсё спытаюць.
спява́к, спевака́, мн. спевакі́, спевако́ў, м.
Той, хто ўмее спяваць; для каго спевы з’яўляюцца прафесіяй.
Оперны с.
|| ж. спява́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.