Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Раскрыць што-н. згорнутае, загорнутае, складзенае.

Р. сцяг.

Р. пакунак.

Р. газету.

2. Расхінуць, рассунуць.

Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.

3. Выпрастаць, расправіць.

Р. свае плечы.

4. Раскрыць, распусціць.

Разгарнула пялёсткі шыпшына.

5. перан. Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць.

Р. тэму сачынення.

6. перан. Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца.

Р. талент.

7. перан. Павялічыць аб’ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанры.

Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.

8. Зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах.

Р. спаборніцтва.

9. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыянавання.

Р. выстаўку.

10. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

11. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (спец.).

Р. мнагаграннік.

|| незак. разго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разго́ртванне, -я, н.

Р. сюжэта рамана.

разгаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Разгароджанае месца ў плоце, праход.

разгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна гарэць.

Дровы ў печы разгарэліся.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.).

Шчокі разгарэліся.

3. перан. Моцна ўзбудзіцца.

Разгарэліся спрэчкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця.

Спрэчка разгарэлася.

Бой разгарэўся.

|| незак. разга́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца і разгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

разгасці́цца, -гашчу́ся, -го́сцішся, -го́сціцца; зак. (разм.).

Вельмі доўга прабыць у гасцях.

Разгасціліся ў цёткі.

разга́ты, -ая, -ае (разм.).

Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.

Р. клён.

|| наз. разга́тасць, -і, ж.

разгаўля́цца гл. разгавецца.

разга́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Рагуліна, палка з развілінай.

Р. прыгадзілася на падпорку.

разга́цісты, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і разгаты.

Разгацістая елка.

|| наз. разга́цістасць, -і, ж.

разгі́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. разагнуць.

2. Месца, дзе прадмет разагнуты.

Старонкі пацерліся на разгібе.

разгіба́цца гл. разагнуцца.