Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стрыхні́н, -у, м.

Атрутнае рэчыва расліннага паходжання, алкалоід; у малых дозах выкарыстоўваецца ў медыцыне.

стрыхо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

Прылада ў выглядзе дошчачкі з канаўкамі для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.

стрэл, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць, а таксама гук гэтага ўзрыву.

У лесе чуліся стрэлы.

стрэлападо́бны, -ая, -ае.

Які мае форму, выгляд стралы.

С. ліст.

|| наз. стрэлападо́бнасць, -і, ж.

стрэ́лачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

Стрэлачнік вінаваты (разм., іран.) — ужыв. ў выпадках, калі віну за няўдачу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.

|| ж. стрэ́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

стрэ́ліць гл. страляць.

стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.

С. барометра.

Секундная с.

2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.

С. напрамку руху.

3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

С. прычала.

4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.

5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

стрэ́льба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.

Паляўнічая с.

|| прым. стрэ́льбавы, -ая, -ае.

стрэ́льбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Участак, спецыяльна абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.

|| прым. стрэ́льбішчны, -ая, -ае.

стрэ́льнуць гл. страляць.