Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разганя́цца гл. разагнацца.

разганя́ць гл. разагнаць.

разга́р, -у, м.

Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго-н., момант найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

У разгары пасяўная.

Вясна ў разгары.

разгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак., з кім.

Аддзяліцца адзін ад аднаго агароджай, перагародкай.

Р. з суседзямі парканам.

|| незак. разгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

1. Раздзяліць перагародкай, агароджай.

Р. пакой у кватэры.

Р. участак.

2. Раскідаць, разбурыць тое, чым было перагароджана што-н.

|| незак. разгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

разгара́цца гл. разгарэцца.

разгарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. гл. гарачыцца.

2. Адчуць жар, разагрэцца.

Р. ад спёкі.

разгарлапа́ніцца і разгарла́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Раскрычацца.

Чаго разгарлапаніўся?

разгарне́нне, -я, н.

1. гл. разгарнуцца.

2. Свабода дзеянняў, размах.

Ніякага разгарнення чалавеку.

разгарну́цца, -гарну́ся, -го́рнешся, -го́рнецца; -гарні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расправіцца, расхінуцца (пра што-н. згорнутае, загорнутае).

Пакунак разгарнуўся.

Цукерка разгарнулася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра што-н. складзенае).

Кніга разгарнулася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, распусціцца (пра кветкі, лісты і пад.).

Бутоны маку разгарнуліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раскінуцца, быць бачным на вялікай адлегласці.

Перад вачамі разгарнулася маляўнічая прастора.

5. перан. Праявіць свае сілы і здольнасці, выявіцца ў шырокім маштабе.

Р. на свабодзе.

Талент мастака разгарнуўся.

6. перан. Прыняць шырокі размах.

Жніво разгарнулася.

7. Падрыхтавацца да дзеяння; прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разго́ртванне, -я, н. і разгарне́нне, -я, н. (да 5 і 6 знач.).